Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.
Шостае «Прэкупалле»: амаль дзве сотні наведнікаў жылі па «сваіх законах»Андрэй МЯЛЕШКА14-16 жніўня 2026 году ў так званай «вольнай Рэспубліцы Біндзюга», што на Беласточчыне, у 18 кіламетрах ад беларускай мяжы, прайшло ўжо шостае «Prekupalle» — фэст, дзе панк, беларуская культура і свабода існуюць паводле ўласных правілаў. Сёлета «Біндзюгу» наведалі амаль дзве сотні чалавек. Арганізатары ўжо рыхтуюцца да наступнага, сёмага «Prekupalle», якое абяцаюць зрабіць асаблівым. Пра тое, чым запомніўся сёлетні фэст, расказвае адзін з яго арганізатараў Пётр Дудановіч. — Фэст юбілейны — шосты. Чым ён запамятаецца? — Самая знакамітая рэч — што ён адбыўся. А самае важнае — што людзям удалося сустрэцца. — Сёлета людзей было прыкметна больш, чым летась. Як думаеце, чаму? — Можа, зацікавіліся фэстам і даехалі (жартуе). Мы знайшлі нейкія лазейкі, каб зацікавіць гэтых людзей. Вельмі прыемна, што такое атрымалася. У нас гэта працуе так: тыя, хто быў на першым фэсце, запрасілі людзей на другі, потым — на трэці і так далей. Нам вельмі прыемна, бо гэты фэст мы арганізуем разам з тымі людзьмі, якія сюды прыязджаюць і дапамагаюць нам. Калі казаць пра музычны складнік фэсту, мы штогод стараемся паказаць нешта новае. Тут і самі музыкі стараюцца: некаторыя з іх сёлета стварылі адмысловыя праекты, каб выступіць на «Prekupalle». Мы таксама стараемся зрабіць так, каб не было так званага «хэдлайнера». Трэба сказаць, (...) |