Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.

Свята ў Дубічах-Асочных

Аляксей МАРОЗ

Свята пад лозунгам «Беларуская традыцыя поўным ротам — канцэрт, гафт і кулінарныя інспірацыі» адбылося 1 жніўня ў Дубічах-Асочных. Мясцовы гурток вясковых гаспадынь «Асачане» наладзіў свята для жыхароў Гайнаўскай і суседніх гмін. Удзельнікаў мерапрыемства чакала насычаная праграма — выступленні мясцовых маладых талентаў, канцэрты беларускіх выканаўцаў, вакальныя заняткі, майстар-класы па беларускай вышыўцы і спажыванне смачных традыцыйных страў.

— Мы, Гурток вясковых гаспадынь «Асачане» ў Дубічах-Асочных, дзейнічаем ужо два гады. 1 жніўня ў нашай вёсцы свята, паколькі тут збудаваная часоўня Серафіма Сароўскага і мы падумалі арганізаваць свята беларускай культуры ў гэты дзень. Мы тут усе беларусы і я ў Маршалкоўскую ўправу ў Беластоку заявіла праект «Беларуская традыцыя поўным ротам — канцэрт, гафт і кулінарныя інспірацыі». Калі даведаліся, што атрымаем сродкі на здзяйсненне нашага праекта, рашыліся паказаць нашу беларускую культуру як найшырэй. Запрасілі Анну Алесюк-Савіцкую з Рудутаў і мужчын з Ліпін, якія часта ў нас выступаюць. Выступяць яны з беларускім рэпертуарам на сцэне і будуць вучыць спяваць беларускія песні публіку. Лозунг мерапрыемства прыдумалі такі, паколькі хацелі рознабакова паказаць нашу беларускую культуру і даказаць, што ад нас ніхто галодным не выходзіць. Беларуская культура для нас тым, у чым мы выхоўваемся. Я размаўляю па-свойму, але не ўсе ў маім узросце так гавораць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF