Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.

V з’езд ЦК Дэмсіл

Міраслаў МІКУЛЕВІЧ

Спрабуючы знайсці прычыны таго, што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі, раз за разам спатыкаешся пра памылкі мінулага. Нягледзячы на тое, што дэкларуецца светлая будучыня і разрыў з ранейшымі заганамі, людзі ўсё роўна ментальна застаюцца дзесьці там. У свядомасці тых, хто спрабуе манапалізаваць права кіраваць дэмакратычным рухам, прыярытэтам з’яўляецца не праца з грамадствам і выпрацоўка практычных інструментаў для перамен, а ілюзія працэсу, справаздачнасць і ўпартая барацьба дзеля самой барацьбы. Нядаўняя канферэнцыя „Новая Беларусь”, што прайшла ў Варшаве 8-9 жніўня 2026 года стала лепшай дэманстрацыяй гэтага зацяжнога бардака ўжывую.

Перад пачаткам самога мерапрыемства ад лідараў штабоў гучалі анонсы з пасылам: замест таго каб лаяцца ў інтэрнэце, давайце збярэмся і абмяркуем праблемы разам — бо менавіта для гэтага і існуе канферэнцыя. Стваралася адчуванне, што будзе прамы, адкрыты і дарослы дыялог без цэнзуры. Аднак рэальнасць апынулася куды празаічна. Замест жывой размовы, канферэнцыя ўяўляла сабой падабенства партсходу, дзе ўсе ролі былі размеркаваны і распісаны загадзя дзеля стварэння прыгожай карцінкі для знешніх партнёраў і донараў.

Адной з галоўных праблем было нават не адсутнасць новых сэнсаў, а банальная боязь жывой і непадкантрольнай дыскусіі, па-майстэрску задрапіраваная пад рэгламент. Спікеры дазволілі сабе бязлітасна зацягваць уласныя маналогі, ператвараючы выступы ў бясконцае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF