Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.

Птушкі ў паэзіі Уладзіміра Гайдука

Сяргей ЧЫГРЫН

7 верасня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта з Беласточчыны Уладзіміра Гайдука (1941-2012). У Беластоку выйшлі з друку чатыры ягоныя зборнікі вершаў: „Ракіта” (1971), „Блакітны вырай” (1990), „Пах аернага хлеба” (1997) і „Полымя роднае” (2010). Паэт жыў на хутары Полымя вёскі Тарнопаль сярод прыроды, на зямлі, якую моцна любіў, як і сваю родную беларускую мову. Ён пісаў пра тое, што яму было знаёма, што добра ведаў, чуў, бачыў. А бачыў вясковы паэт, як заходзіць і ўсходзіць сонца, як працуюць землякі на сенакосе, як цвітуць кветкі, як спяваюць птушкі, адчуваў, як пахнуць аерны хлеб, сады вясной, распалены касцёр і г.д.

Але няма на зямлі паэта, які б не пісаў вершаў пра птушак. Птушкі заўсёды неслі ў дом радасць і гора, бяду і ўдачу. Пра птушак складалі і складаюць не толькі вершы, але і казкі, песні. Яны вельмі цесна пераплятаюцца з жыццём чалавека, сустракаючы яго пры нараджэнні і праважаючы пасля смерці.

Раніца заўсёды ў вёсцы пачынаецца з песні пеўня, а над полем распяваюць жаўрукі, ноччу спявае калыханку салавей. Птушкі маюць вельмі вялікае значэнне ў жыцці беларусаў. Без удзелу птушак мусіць не праходзіць і дня, а гэта добра адлюстравалася нават у беларускай міфалогіі і фальклоры.

Любіў і ведаў птушак Уладзімір Гайдук. У 1976 годзе ён напісаў свой верш „Блакітны вырай”, які стаў назвай зборніка „Блакітны вырай” (Беласток, 1990), дзе з сумам паэт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF