Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (30)Ганна КАНДРАЦЮКУспаміны пра малацьбу ў апошнія гадзіны жыцця прыносілі відавочную палёгку маёй матулі. Ці гэта рытм зладжанай працы, ці радасць ад пабачаных умалотаў, ці добрасуседская дапамога — усё гэта спляталася ў пачуццё ўдачы і здаровага сэнсу. Гул, стомленасць, пыл і асцянкі, які ўбіваліся ў ноздры, рот і валасы, бо пры рабоце яшчэ жыва даказвалі і жартавалі, адыходзілі на неістотны план. Да малацілкі не дапускалі хворых, слабакоў і ленагузаў, якім не пад сілу і ахвоту завіхацца ў рытм маторчыка. Затое нікому не мяшалі цяжарныя жанчыны. Наадварот, іх прысутнасць і працавітасць дзейнічалі ў карысць нашчадка, якога ўжо ў жываце маці «прывучвалі» да работы. Ды ўсе праз зладжаную, цяжкую работу стараліся паказацца з найлепшага боку, прыцягнуць да сябе ўвагу і цікавасць. А бывала, што з гэтага імпэту і шчыравання вырастаў герой, якога пасля ўспаміналі гадамі. Пры малацьбе заўсёды вылучаўся шыбануты Тадзік, Альбінін сын. Ён з наймалодшых гадоў ірваўся да найцяжэйшых і простых задач. Яму, здаравеннаму асілку, даручалі грузіць на машыну снапы і валачы на спіне мяшкі. У гэтай ролі Тадзік пераходзіў усякія механічныя прылады і вынаходствы. Ён закідаў адначасова па два, або і больш снапы, а калі не паспявалі за ім на старане і машыне, ён, пернаментна галодны, ляцеў да гаспадыні, каб перакусіць на ляту і замест падзякі, дэкламаваў сваю прыгаворку: «Наеўшыся дабра, можна напіцца і з вядра!» Яго апетыт (...) |