Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.

Успамін пра Анатоля Маўчуна — аўтара і чытача «Нівы»

Віталь ВОРАНАЎ

Сёння хачу напісаць некалькі асабістых радкоў пра Анатоля Маўчуна — паэта, празаіка, публіцыста, мемуарыста, аматарa-фатографа і аднаго з тых ціхіх беларускіх інтэлектуалаў, пра якіх часта ведаюць занадта мала.

Анатоль Маўчун нарадзіўся 2 студзеня 1932 года ў невялікай асадзе Абруб (тады Дзісненскі павет, цяпер на Глыбоччыне) у сям’і Яна і Надзеі Маўчуноў. Яго дзяцінства прыйшлося на часы калектывізацыі, вайны, змены ўлад і чалавечых трагедый. Ён рана страціў маці, а бацька быў вывезены на прымусовыя работы, таму хлопчык фактычна рос сіратой пад апекай родзічаў. У сваіх успамінах ён пісаў пра разбураны вясковы лад, страх, няпэўнасць і адначасова пра моц сувязі з роднай зямлёй.

У маі 1946 года разам з бацькам быў рэпатрыяваны на Заходняе Памор’е ў Польшчы. Спачатку жыў у фальварку Бушава (цяпер не існуе) паміж вёскамі Чарнэ-Малэ і Гранічнэ (цяпер Лысінін), пазней у Брачыне, а з восені 1948 года — у Сямчыне. Тут вучыўся, працаваў у сельскай гаспадарцы, удзельнічаў у грамадскім і культурным жыцці, наведваў курсы для моладзі, дапамагаў у тэатральным гуртку, жыў насычаным жыццём пасляваеннай вёскі.

Пасля заканчэння вайсковай службы ў сярэдзіне 1950-х гадоў шукаў працу і трапіў у сістэму электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў, у тым ліку, на тэрыторыі былой Усходняй Прусіі (ваколіцы Голдапа і Алецка), дзе займаўся падключэннем вясковых хат да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF