Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.
„Свабодаўкі”Уладзімір АРЛОЎУ гэтай публікацыі хачу пазнаёміць шаноўных чытачоў „Нівы” з суайчынніцамі, якія вялікую частку свайго жыцця прысвяцілі працы на Беларускай службе Радыё „Свабода”. Некаторыя пачалі супрацоўніцтва яшчэ ў той час, калі яно было вельмі небяспечным: савецкія спецслужбы палявалі на тых, хто праз эфір нёс на радзіму слова праўды. Некаторыя „свабодаўцы” загінулі пры нявысветленых абставінах. Гэтыя аповеды — з маёй будучай кнігі „Прыўкрасныя. Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, тэкст якой быў створаны дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока. Барбара Вержбаловіч Заняты нацыстамі Мінск. Каменданцкая гадзіна. Пустыя цёмныя вуліцы з нямецкімі патрулямі. Але нечакана ў цэнтры горада з’яўляюцца купкі людзей, якіх не затрымліваюць, калі яны паказваюць нейкія паперкі. І гэта зусім не пропускі, а тэатральныя квіткі альбо пасведчанні супрацоўнікаў гарадскога тэатра. Патрулі незадаволеныя, але нічога не паробіш: беларускія дзеячы, якія і ў тых цяжкіх умовах імкнуліся працаваць дзеля нацыянальнай культуры (многія з іх былі сябрамі нелегальнай Беларускай незалежніцкай партыі) дамагліся ад акупацыйнай адміністрацыі ўслед за беларускамоўным радыёвяшчаннем ды школьніцтвам і адкрыцця тэатра. Гісторыкі мастацтва адзначаюць, што мінскі тэатр меў тады значную самастойнасць у рэпертуары і працаваў для тых абставін вельмі інтэнсіўна. Яно і нядзіўна, бо пад дахам будучага Купалаўскага аб’ядналася некалькі (...) |