Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.
Юры Туронак перапісваўся з дачкой Янука ДарашкевічаСяргей ЧЫГРЫНУ жніўні 1981 года наш славуты гісторык Юры Туронак (1929-2019) апублікаваў у „Ніве” артыкул пра нашаніўскага паэта з Беласточчыны Янука Дарашкевіча (Янука Д., 1890-1943), талент якога заўважыў нават Максім Багдановіч. „Арол і Янук Д. — людзі, што маюць палёт і талент... Трапляюцца ў іх часам і вершы даволі сільныя па пад’ёму і думцы...”, — пісаў класік беларускай літаратуры. Першы чым надрукаваць артыкул пра Янука Дарашкевіча, Юры Туронак пазнаёміўся з пляменніцай паэта Ганнай Марцінчык, з роднай сястрой Янука Любай Лавіцкай, пасля ён адшукаў леніградскі адрас дачкі Янука Дарашкевіча Людмілы Дарашкевіч і напісаў ёй некалькі лістоў. Праўда, атрымаў ад яе толькі адзін ліст, але ён вельмі цікавы і каштоўны. Гэты ліст Людмілы Дарашкевіч і тры лісты Юры Туронка захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь (ф. 23, воп. 1, адз. зах. 413). Раней яны нідзе не друкаваліся, у мінскі архіў іх перадаў Юры Туронак. Ліставанне Людмілы Дарашкевіч з Юры Туронкам можна было ўключыць у зборнік вершаў Янука Дарашкевіча „Маркотныя зоркі” (Мінск, 2014), які мне ўдалося скласці, адшукаўшы творы паэта ў рукапісным фондзе Навуковай бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы (ф. 21, спр. 83). Але шкадаваць пра гэта ўжо позна, галоўнае, што лісты захаваліся. І сёння з імі могуць пазнаёміцца чытачы „Нівы” ў (...) |