Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.

Першыя рэкламныя афішы „Нівы”

Сяргей ЧЫГРЫН

70 гадоў таму варшаўскае выдавецтва „Рух” надрукавала афішы, якія рэкламавалі на польскай мове наш тыднёвік. На адной афішы нават быў змешчаны бюст народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Наклад гэтай афішы складаў 5 тысяч асобнікаў. Другая афіша выйшла меншым памерам з накладам 2 тысячы асобнікаў. „Ніўскія” афішы сёння захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску ў фондзе 434, дзе я іх і адшукаў.

Выхад афіш тады быў дарэчы, бо якраз у Беластоку пачала выдавацца беларускамоўная „Ніва”. Таму афішы дапамагалі рэкламаваць тыднёвік, арганізоўваць падпіску сярод беларусаў Польшчы. Гэтыя афішы 1956 года прапаную чытачам „Нівы”.

З нагоды юбілею „Нівы” шчыра віншую таленавіты калектыў тыднёвіка са слаўным 70-годдзем. З прыемнасцю гэта раблю і з гонарам. Бо мяне ніколі не адкідваў ад сябе калектыў выдання, а, наадварот, больш за 40 гадоў друкуюся на старонках „Нівы”, пачынаючы са студэнцкіх гадоў. Жадаю, каб наша „Ніва” працягвала жыць, каласіцца, аб’ядноўваць вакол сябе беларусаў.

Я вельмі люблю „Ніву”, люблю і паважаю ўсіх супрацоўнікаў, якія працавалі тут і якія працуюць сёння. Нізкі паклон нястомнаму, апантанаму і мужнаму рэдактару тыднёвіка Яўгену Вапу. Выданне „Нівы” сёння шмат залежыць ад яго клопатаў і хваляванняў. Дзякуй вам за ўсё, мае дарагія калегі! З юбілеем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF