Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.

Аснова — добры кій! Шэсць сцягоў для фанатаў «Пегасуса»

Уршуля ШУБЗДА

Перанесціся на двухасноўных дыванах у часы дзяцінства — такая была задума праекта Караліны Радульскай, якая на сваіх кроснах выткала шэсць дываноў, а кожны з іх быў прысвечаны іншай рэтрагульні. Думаю, што кожны фанат «Пегасуса» павінен набыць дыван ад спадарыні Караліны і павесіць над сваім камп’ютарам. А яшчэ сярод шасці ёсць і такія, якія спакойна можна насіць, як сцяжок. Толькі дрэўка трэба сабе зрабіць, а найлепшыя — з арэшніку.

— Вы па бабулі перанялі майстэрства?

— Мая бабуля ўжо не ткала, як я пачала, а займаюся ткацтвам ад трынаццаці гадоў.

— І ўжо бабуля не ткала?

— Не.

— Але ездзіла з тканінамі на выстаўкі.

— Не.

— Ужо не? Мне здаецца, што я пазнаёмілася з Вашай бабуляй.

— Можа быць, але яна была са мною, можа два, тры разы на выстаўках, бо яна ўжо ткацтвам не займалася, але яна вельмі цешылася, што я займаюся. Таму я пераняла варштат, і пачала ткаць. Мая бабуля была ўжо чарговым пакаленнем, якое ткала. Мы рабілі такое падвядзенне з сястрою, бо мая сястра таксама тчэ, то трынаццаць асоб ткала перад намі, з чаго большасць працавала з прафесар Кучынскай.

— Цяжка было навучыцца?

— Не, хутка мне гэта далося. Тыдзень была ў сваёй свякрухі, там вучылася.

— А яна як называецца?

— Радульская.

— То Вы ад свекры навучыліся, так?

— Навучылася ад яе, але працягваю сямейную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF