Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.

Стараюся, каб урокі беларускай мовы былі больш цікавымі (ч.ІІ).

Аляксей МАРОЗ

Размова з метадычным дарадчыкам па навучанні беларускай мове, настаўнікам беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Янам Карчэўскім.

— Якую яшчэ іншую працу Вы выконвалі?

— Паявіліся мае публікацыі, падручнік да чацвёртага класа агульнаадукацыйнага ліцэя «Родная літаратура». Быў я сааўтарам «Інфарматара аб матуральным экзамене па беларускай мове, як мове нацыянальнай меншасці», які выйшаў у 2022/2023 навучальным годзе. Быў сааўтарам «Справаздачы з матуральнага экзамену па беларускай мове» ў 2023 годзе і ў мінулым годзе аўтарам «Справаздачы з матуральнага экзамену па беларускай мове» Цэнтральнай экзаменацыйнай камісіі ў Варшаве. З’яўляюся таксама аўтарам выдадзеных Цэнтрам адукацыі настаўнікаў у Беластоку публікацый — «На школьную сцэну», дзе былі змешчаны мае інсцэніроўкі, якія я рыхтаваў са сваім тэатральным калектывам, а таксама «Даведніка па абавязковай беларускай літаратуры ў агульнаадукацыйным ліцэі», дзе знаходзяцца кароткія зместы абавязковай літаратуры на матуральны экзамен на падставовым узроўні. Выступіў я ў час Міжнароднага дня беларускай адукацыі ў Беластоку 3 чэрвеня 2023 года з дакладам «Праца на занятках беларускай мовы на прыкладзе школ Гайнаўскага павета».

— З кім Вы супрацоўнічаеце?

— Апошнім часам супрацоўнічаю з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. Працаўнікі цэнтра прыязджаюць на канферэнцыі і ў мінулым годзе мы супольна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF