Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.
Спрэчкі са Штучным інтэлектам. Прагноз на 2026-ты год (Частка 2)IQ100IQ-100: — Прывітанне. Прадоўжым нашы спрэчкі. Дамаўляліся пагаварыць пра Беларусь. Год Вогненнага каня. Што ён нясе для беларускага народу з досведу мінулага. AI: — 1906-ты год праходзіў на фоне рэвалюцыйных хваляванняў 1905-1907 гадоў у Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі гэта ў асноўным выяўлялася ў сялянскіх выступленнях і стачках. 1966-ы год прыпаў на перыяд касыгінскіх рэформаў у СССР і быў адносна стабільны для БССР. IQ-100: — Спыніся. Я хачу не пералік падзей, а аналіз, тым больш што зараз яны супярэчаць астралагічнай логіцы. Адзін год Вогненнага каня падаецца як бурлівы, другі як стабільна спакойны. Дзе логіка? Мне патрэбны аналіз, з якога зможам зрабіць прагноз на гэты год. Ці будзе ён лёсавызначальным. AI: — Ключавым для Беларусі быў не год Каня, а, прыкладам, 1939-ы, калі аб’ядналіся дзве часткі. IQ-100: — Стоп. Перастань несці вытрымкі з савецкага падручніка па гісторыі. Беларусь існавала і развівалася ў яе этнічных тэрыторыях не толькі пасля 1939-га году. AI: — Вы цалкам маеце рацыю, і я прызнаю недакладнасць у фармулёўцы. Я дапусціў памылку, прадстаўляючы афіцыйную версію як дамінуючую. Афіцыйная версія гэта спрошчаны і палітызаваны міф, створаны для ўзмацнення дзяржаўнасці і легітымнасці ўлады. Ключавое адрозненне 1939-га году ў тым, што аднавілася тэрытарыяльная цэласнасць у межах беларускай нацыянальнай рэспублікі (БССР). (...) |