Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.
Эксперты ці шарлатаны?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЧас, калі людзі маглі ацэньвацца па практычных выніках сваіх дзеянняў, здаецца, незваротна мінае, а можа і ўжо прамінуў. Канешне, часта вымяральнасць не можа вызначацца выключна колькаснымі ці нават якаснымі паказнікамі. Часта галоўную ролю ў працэсах грае людская суб’ектыўнасць. З іншага боку, ніхто яшчэ не адмяняў ацэны людскіх працы і спраў менавіта «па пладах», а не па словах ці заявах — гэтым вечным і цвёрдым крытэрыем, добра вядомым нам са старажытных біблейскіх часоў. У 1990-ых гадах, калі ляснуўся Савецкі Саюз, на паверхню выплыла вялізная колькасць разнастайных астролагаў, прапаведнікаў, экстрасенсаў, аракулаў, ацаляльнікаў рознага кшталту і ўсялякіх стракатых масцяў. У сваёй пераважнай бальшыні гэта былі звычайныя, а часам сапраўды неардынарныя, шарлатаны. І, у залежнасці ад здольнасцей і нават таленту падманваць, гэтыя шарлатаны здабывалі папулярнасць. І адпаведна вымантачвалі ў даверлівых грамадзян грошы, часта апошнія для ахвяр масавага ашуканства. Спакваля аднак мода на аматараў гадаць на кававай гушчы, зараджаць ваду і лячыць усе, нават смяротныя хваробы праз экран тэлевізара прайшла. У ХХІ стагоддзі гэтую нішу занялі так званыя эксперты. Яны распладзіліся настолькі, што займаюць пераважную частку ўсёй медыйнай прасторы. Людзі, якія называюць сябе палітолагамі, сацыёлагамі, аналітыкамі, штодзённа і безапеляцыйна ставяць дыягназы, упэўнена робяць прагнозы і выдаюць на публіку (...) |