Ніва № 11 (3644), 15 сакавіка 2026 г.

Засталіся толькі вішні...

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Сумная вестка дайшла да нашай „Хаткі” — 3 сакавіка ў Гданьску на 94 годзе жыцця памёр Уладыслаў Страшэвіч. Пад такім прозвішчам мы ў 1999 г. пазналі спадара Уладка. Пад такім прозвішчам пражыў сваё жыццё з 1946 г. у пасляваеннай Польшчы. А сапраўды быў сынам міжваеннага павятовага агранома ў Глыбокім — Баляслава Лапыра. Уся гісторыя жыцця спадара Уладыслава гэта гатовы сцэнарый фільма пра трагічны беларускі лёс.

Маё асабістае знаёмства з ім адбылося ў 1999 г. пасля чэрвеньскай канферэнцыі ў Глыбокім. Тады пра яго сказаў мне Уладзімір Скрабатун — мясцовы краязнавец і журналіст „Вольнага Глыбокага”, аўтар кнігі „Глыбокае на старых паштоўках”. Даў яго адрас. Першая сустрэча са спадаром Уладыславам пераканала мяне ў тым, што чарговае дзіця даваеннае беларускае інтэлігенцыі свядомае сваёй беларускасці і таго, што рабіў яго бацька ў беларускім руху. Тое, чаго мы — маладое пакаленне — у 1990-ыя гады шукалі ў літаратуры і архівах, для Уладыслава жыло ў яго свядомасці, дарэчы да канца жыцця. Яго ўласны досвед, звязаны з удзелам бацькі ў беларускім руху і яго намаганнямі над нацыянальным усведамленнем беларускіх сялян Дзісенскага павета міжваеннай Польшчы, а пасля у трагічныя гады савецкай і нямецкай акупацыі. Праз усё жыццё як найбольшы скарб перахаваў падарак ад бацькі на першую камунію — беларускую кніжачку да набажэнстваў кс. Канстантага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF