Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.
Згадка пра Сымона ЯкавюкаСяргей ЧЫГРЫНУ аддзеле старадрукаў і рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі Навук Беларусі (ф. 23, воп. 1, адз. зах. 64) захоўваецца ліст беларускага палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча, публіцыста, паэта, перакладчыка і педагога Кастуся Езавітава (1893-1946) да Сымона Якавюка (1881-1973) — беларускага грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча. Ліст быў напісаны 14 красавіка 1940 года ў Рызе (Сігулдас праспект, 64, кв. 1). Кастусь Езавітаў пісаў: „Дарашэнькі Сымон Міхайлавіч! Дзякую за пісьмо і весткі і чакаю фатаграфію З’езду. Дужа цікаўлюся — ці прыступілі Вы і супрацоўнікі Вашы да запісаў народнае творчасьці. Не адмоўце даць мне адрасы грамадзянаў у правінцыі і ў самім Каўнасе. Прашу не адмовіць мне ў высылцы рэзалюцыі З’езду ў справе зьбіраньня народнае творчасьці. Вельмі быў бы Вам удзячны, калі б Вы выслалі мне 3-5 экзэмпляраў кніжыцы А. Цьвікевіча „Адраджэньне Беларусі і Польшчы”. У Вас яна была ў значным ліку, а тутака дужа патрэбна і няма. Здаецца ў Беларускага студэнцкага хаўруса была кніга Ластоўскага „Гісторыя Крыўскагай кнігі”. Ці не магчыма было б мне атрымаць экзэмпляр? Бачу, што ў Вас з „Крыніцаю” выйшлі нелады. Не раздражайцеся, а спакойненька працуйце: найлепш адказваць працай і вынікамі працы, чым бясплоднай і ўсю энэргію адбіраючай дыскусіяй, хай іншыя трацяць час на лаянку, а Вы не спыняйцеся на гэтым, працуйце і працуйце. Справа зьбіраньня (...) |