Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.

Каб ззяла зорка нашага мастацтва

Уладзімір АРЛОЎ

Прапанаваныя сёння шаноўным чытачам „Нівы” старонкі маёй будучай кнігі пра жанчын у гісторыі Беларусі прысвечаныя суайчынніцам, якія ў розныя часы, але аднолькава аддана працавалі і стваралі на ніве беларускага мастацтва. Мае гераіні не гналіся за асабістаю славай, але здабывалі славу сваёй краіне, плённа сцвярджалі таленавітасць яе народа.

Тэкст кнігі быў напісаны дзякуючы стыпендыі Прэзідэнта Беластока.

Ганна Дуж-Душэўская

Ганна шанавала творчасць старэйшага сучасніка Джозефа Конрада, а таму на пытанні брата пра магчымае замужжа адказвала трохі перафразаванымі словамі англійскага класіка: „Быць жанчынаю і так нялёгка, бо ўвесь час даводзіцца мець справу з мужчынамі”.

Братам быў дыпламат, архітэктар, стваральнік эскіза сучаснага бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Якраз з гэтым мужчынам ёй было лёгка, а таму менавіта да яго яна почасту ўцякала ад віленскай паліцыі, бо брат жыў у Коўні, што да 1939 года была сталіцаю незалежнай Літвы.

Ды Вільня не адпускала яе душы. Там Ганна скончыла жаночую гімназію, туды вярнулася, не давучыўшыся на гістарычна-філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, бо паступіла ў 1917 годзе і надышоў момант, калі ў бальшавіцкім асіным кубле зрабілася вельмі небяспечна. Атрыманыя ў альма-матар веды Ганна, якая мела здольнасці да моў, дапамаглі ёй стаць адной з укладальніц унікальнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF