Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.

Вершы на пэўную тэму

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Андрэй Сцепанюк: — Калі ўпершыню давялося мне падчас мінулагодняга „Бязмежжа”, пачуць аўтарскае чытанне „пародый” Уладзіміра Хільмановіча, адразу выклікалі яны ў мяне зацікаўленне і здpіўленне, бо з такім жанрам у беларускай літаратуры спаткацца можна даволі рэдка. Зразумела, у першую чаргу прыпомніліся паэмы „Тарас на Парнасе” і „Энеіда навыварат”, якія запамяталіся яшчэ з ліцэйскіх часоў, а фрагменты пародыі можна знайсці нават у творчасці класікаў, такіх як Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Ядвігін Ш. ці Кандрат Крапіва, але папраўдзе цяжка было адразу прыпомніць кагосьці з сучасных пісьменнікаў, які займаецца таго тыпу творчасцю. Парадыйныя складнікі знаходзяцца ў празаічных творах Міраслава Адамчыка, Пятра Васючэнкі ці Адама Глобуса, а нават у п’есах Сяргея Кавалёва, але не выбіваюцца яны на першы фон. А вось такія вершы запрапанаваў Уладзімір Хільмановіч, вядомы чытачам „Нівы” галоўным чынам як публіцыст і знаток гістарычных падзей з беларускага мінулага.

Другі сумнеў з’явіўся пасля ўважлівага прачытання твораў створаных Уладзімірам Хільмановічам. Ёсць у іх, без сумневу, адносіны да твораў, якія ўзяў на шпалер „парадыст”, але па-мойму, не гэта ў тым? што піша Хільмановіч? самае важнае. Тое, што напісалі іншыя аўтары з’яўляецца падставай да роздумаў, якія вядзе Уладзімір Хільмановіч. І калі з большай увагай зачытаемся ў яго словы, пабачым, што створаныя ім вершы могуць функцыянаваць поўнасцю самастойна. Дык (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF