Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.

Вавель, а пад Вавелем — Бабель

Уршуля ШУБЗДА

У чацвер, 19 лютага, можна было паслухаць лекцыю незалежнага гісторыка Яраслава Ягелы «Не толькі Маці Божая: рэлігія і культура сярэднявечнай Грэцыі над Віслай і Вартай у X і XI стагоддзях». Даклад, як заўсёды, сабраў многа ўдзельнікаў, бо гэта і сталыя слухачы, якія прыходзяць на ўсе падзеі ладжаныя аб’яднаннем «Русь», але таксама і новыя асобы зацікаўленыя тэмай даклада.

Сама тэма нічога так сапраўды не гаворыць, а яе галоўны акцэнт разбіўся аб шчыты і копіі рымлян, якія і тут, на нашых землях, мелі свой унёсак. Спачатку прафесар Антон Мірановіч прадставіў госця — Яраслава Ягелу. У сённяшнім свеце інфармацыйнай вайны, таксама вялікім дасягненнем застаецца, каб абараніць сваё прозвішча, бо хто з абаронцаў міфа пра ВКЛ не хацеў бы застацца спадкаемцам менавіта Ягайлаў. Тым больш, што пасля, і да рэвалюцыі 2020 года ў Беларусі, той міф быў выкарыстоўваны, перамолаты і прадстаўлены як падлога, на якой мае паўстаць новая дзяржава. Толькі невядома было якая сапраўды яна павінна быць. І вось, зараз так атрымалася, што маем ВКЛ, бо значная частка беларускай дыяспары ў Вільні пражывае, частка ва Украіне, і ў Польшчы таксама. А ёсць і такія, якія сядзяць і у Расеі, і ў Штатах... Беларусы пасяліліся там, «дзе іх адвечныя землі», і так седзімо. Здаецца, лепш быць не можа?

За сталом з дакладчыкам Ягелам і прафесарам Антонам Мірановічам можна было прыглядзецца першаму слайду, які сведчыў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF