Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.

Юрка з Ільяшом. Вершалін аднова.

Міра ЛУКША

Ці гэта будзе праўдзівая гісторыя «прарока» Ільі? Над кнігай «Вершалін 2.0» Юрка Хмялеўскі працаваў чатыры гады, паставіўшы перад сабой амбітную мэту: аддзяліць факты ад міфаў і вярнуць гісторыю Вершаліна ў беларускі дыскурс. Аўтар не сцвярджае, што знайшоў адказы на ўсе пытанні вакол гэтай гісторыі, але прапануе чытачу шэраг істотных адкрыццяў.

Новая кніга Юркі Хмялеўскага аспрэчвае міф пра прарока Ілью і Вершалін, створаны прафесарам Уладзімірам Паўлючуком. Аўтар сцвярджае, што правёў уласнае журналісцкае расследаванне, каб высветліць, кім насамрэч быў Ілья Клімовіч.

— Я адтуль родам, з тых краёў. Найбольшым штуршком для таго, каб зноў вярнуцца да гэтай тэмы, стаў той факт. Мой Паўднёвы Востраў знаходзіцца літаральна за тры кіламетры ад Старой Грыбоўшчыны. У тыя часы мы шмат гаварылі пра прарока Ілью, Грыбоўшчыну і Вершалін. Памятаю расповеды старэйшых людзей, якія былі сведкамі тагачасных падзей і хадзілі туды. І пасланне, якое засталося ў памяці, — хоць і фрагментарнае, — адрознівалася ад таго, што апісвалася ў літаратуры, паказвалася на сцэне ці ў кіно.

Як трактваўся імі Ілья Клімовіч? Да Ільяша (як яго называлі тут) Клімовіча ставіліся як да звычайнага селяніна, які паслядоўна выконваў сваю працу. Ён пабудаваў праваслаўную царкву. Вядома, згадвалася, што да яго перад вайной сцякаліся натоўпы людзей. Аднак не было ніякіх абсурдаў ці недарэчнасцей, як у пазнейшых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF