Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.

Варта збіраць макулатуру кніжкі, газеты... Сімпозіум на тэму жыцця і творчасці айца Рыгора Сасны

Міхал ІВАНЮК

Сёлета мінула дзесяць гадоў з дня смерці айца Рыгора Сасны, але памяць і спадчына яго карпатлівай працы ўсё яшчэ жывыя і працягваюцца яго пераемнікамі, вучнямі, прадаўжальнікамі. Дзякуючы сімпозіуму, сарганізаванаму ў Бельскім доме культуры Супрасльскай акадэміяй і Музеем малой айчыны ў Студзіводах, можна было ўспомніць, што айцец Рыгор зрабіў цягам многіх гадоў і колькі яму ўдалося выратаваць ад гістарычнага забыцця. Была нагода прадставіць яго постаць не толькі як духоўніка, але і, перш за ўсё, як бацькі, настаўніка, выхавацеля, сябра і захопленага чалавека, адкрытага для размовы і сустрэч з іншымі людзьмі. У панядзелак, 16 лютага 2026 года, у час сустрэчы, прысвечанай айцу Рыгору, была магчымасць паглядзець архіўныя кінаматэрыялы, паслухаць камерны канцэрт, наведаць цікавую лекцыю пра мінулае Бельска-Падляшскага, зірнуць на гісторыю горада з пункту гледжання археолагаў і антраполагаў, паслухаць меркаванні даследчыкаў пра гісторыю горада і яго былых жыхароў, а таксама азнаёміцца і набыць новыя выданні, прысвечаныя, сярод іншага, айцу Сасне і Бельску-Падляшскаму.

Сын айца Рыгора Аляксандр Сасна ў самым канцы мерапрыемства сказаў:

— Прайшло дзесяць гадоў, але ўспаміны, якія мы тут пачулі, такія ўзнёслыя; яны адчуваюцца як учора. Яны ўсё яшчэ жывыя ў нашых сэрцах. Дзякую вам за тое, што вы захоўваеце майго бацьку ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF