Ніва № 09 (3642), 1 сакавіка 2026 г.
Вайна, сябры і прынцыпыУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧІранская сітуацыя на мапе свету застаецца цяжкай і крывавай ранай. Чарговыя і найбольш масавыя пратэсты народу супраць дыктатарскага рэжыму былі здушаны з надзвычайнай жорсткасцю. У час найбольшай пратэставай хвалі Злучаныя Штаты Амерыкі неаднаразова заяўлялі, што дапамога ўжо ў дарозе. У раён Персідскай затокі досыць доўга і паслядоўна сцягваліся разнастайныя збройныя сілы, але сітуацыя завісла ў няпэўнасці. Урэшце амерыканцы адкрыта заявілі, што вайсковая аперацыя можа распачацца ўжо 21 лютага. Падкрэслівалася, што ваенная аперацыя будзе маштабнай кампаніяй і можа доўжыцца некалькі тыдняў. Калі пісаліся гэтыя радкі, было яшчэ невядома, ці ўсё пойдзе паводле заявы, ці ЗША да апошняга будуць імкнуцца прымусіць рэжым аятолаў заключыць нейкае прэвентыўнае мірнае пагадненне на сваіх умовах. Белы дом доўга ўзважваў рызыкі эскалацыі. Сітуацыя, аднак, паказвала, што іранская крывавая ўлада не здольная на нейкія кампрамісы і мірныя ўгоды. І без прымянення знешняй сілы становішча ў Іране не змяніць, а значыць масавыя забойствы іншадумцаў будуць працягвацца з ранейшай інтэнсіўнасцю і паслядоўнасцю. Рэжым пяройдзе да яшчэ большай таталітарнасці. Сказаўшы А, патрэбна быць паслядоўным. Але гэта адміністрацыі Белага дома могуць заяўляць толькі самі іранцы, іх апазіцыйныя сілы, а не тыя дзяржавы, якія дзесяцігоддзямі закрывалі вочы на тое, што робіцца ў гэтым Іране і абсалютна нічога не рабілі, каб дапамагчы (...) |