Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Святая Вольга

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Раней у гэтым месцы згадваў я пра лодзінскую царкву святой Вольгі, але толькі згадваў. Зараз нагода прыглянуцца ёй бліжэй. Сабор Аляксандра Неўскага зараз праходзіць рамонт і службы адбываюцца менавіта ў ёй...

Цэрквы маюць розных заступнікаў, некаторыя з іх надта папулярныя, напрыклад святыя Ганна, Пётр і Павел, Мікалай, Міхаіл, а пра Вольгу неяк не ўдалося мне пачуць, таму зацікавіла мяне яе прысутнасць у храмавым свеце. Разглянуўся я па сеціве і пейзаж аказаўся даволі памяркоўным. Найчасцей тое сеціва прапанавала менавіта лодзінскі храм, але здараліся і іншыя прапановы, у іх ліку цэрквы святой Вольгі ў Кіеве, Маскве ды яшчэ недзе. Аднак асаблівай цікавінкай стала царква святой Вольгі ў Львове, да таго ж пад двайным заступніцтвам...

З Вікіпедыі: «Царква Святых Вольгі і Лізаветы, раней — Касцёл Святой Лізаветы — дзеючая неагатычная ўніяцкая царква ў Львове. Царква пабудавана як каталіцкі касцёл у памяць аб імператрыцы Лізавеце Баварскай, жонцы імператара Аўстра-Венгрыі Франца Іосіфа І. Цяпер гэты храм з’яўляецца самым высокім будынкам у горадзе, яго вышыня — 88 метраў. Афіцыйна лічыцца, што храм быў узведзены ў 1903-1911 гадах. У 1926 годзе ў храме быў усталяваны адзін з самых вялікіх у міжваеннай Польшчы арган працы вядомай польскай фірмы братоў Дамініка і Вацлава Бернацкіх. У пачатку Першай сусветнай вайны ўрад Аўстра-Венгрыі канфіскаваў царкоўныя званы. Падчас украінска-польскай вайны 1918-1919 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF