Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Канцэрт Паўля Гейгерцалера і Пятра Дудановіча ў «Beer4You»

Міхал ІВАНЮК

21 сакавіка некалькі хвілін пасля 19.00 стаю перад уваходам у сутарэнні Беластоцкага музычнага клуба і ўдалечыні бачу двух мужчын, якія ідуць у маім напрамку па Алеі Блюза. Як два дзяды-лірнікі або як лірнік і яго памочнік, якія ў папярэднія эпохі вандравалі па беларускіх і ўкраінскіх землях, іграючы і спяваючы свае песні мясцовым грамадам. Ці былі яны з маралізатарскай, рэлігійнай ці жартаўлівай афарбоўкай, але даносілі яны да маларухомых сельскіх суполак таго часу інфармацыю пра тое, што адбывалася ў аддаленых месцах, прытым несучы ўвесь свой дабытак і часам прадаючы дробязі. Падобна і з героямі гэтага тэксту, адзін з якіх — Паўль Гейгерцалер, другі — Пётр Дудановіч. Першы — скрыпач, які правёў дзяцінства ў ГДР, дзе вучыўся іграць на скрыпцы, а потым, калі ўпала Берлінская сцяна, стаў панкам, кінуў школу і жыў у сквоце (незаконна занятай маёмасці анархісцкімі коламі — заўвага М. І.). А потым зразумеў, што навучыцца іграць на гітары не так проста, таму вярнуўся да свайго першага інструмента і стаў удзельнікам некалькіх музычных калектываў, у тым ліку «Berlinska Dróha»; але выступае і як сольны выканаўца. Варта дадаць, што Паўль хоць і родам з нямецкай Саксоніі, але мае лужыцкія карані. Пётр — папулярызатар незалежнай беларускай музычнай сцэны з Шыплішак на Сувальшчыне, паляк, закаханы ў беларускую культуру і беларуску, з якой жыве ў Сілезіі, адначасова падарожнік і заўзяты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF