Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 15)

Віктар САЗОНАЎ

22. Аплявуха. Валерка не ведаў, колькі прайшло часу ў яго нерухомым ляжанні. Ды і ведаць не хацеў. Рукі з аблічча ён ужо прыняў, дакладней, яны самі спаўзлі пад уздзеяннем мацнейшых за яго волю сіл гравітацыі. І іх знясілены ўладальнік цяпер мог назіраць за акном поўню ў яе натуральным харастве.

А поўня не сціплічала, не хавала сваёй заманлівай прыгажосці і плыла ў нябёсах больш плаўна, ціха, хораша і прывабна, чым дэфіліруе на подыуме кандыдатка на першае месца ў конкурсе міс Амерыкі.

Валерку здалося, што ён чуе яе пах, той поўні. І пахла яна серабром.

Гарадзенскі лекар падумаў, што срэбра напэўна не пахне ў рэальным свеце. Гэта ж метал. А каб і пахла, то адкуль яму ведаць які той пах. Але ж ведаў аднекуль. Напэўна з глыбінь падсвядомага, дзе знаходзіцца дакладны каталог усіх пахаў і не толькі іх. І таму насамрэч чуў і адчуваў, што пах срэбра не выветрываўся ні з пакою, ні з яго думак і падштурхоўваў на дзеянні.

Хірург усміхнуўся. Успомніў, што са срэбра адліваюць кулі супраць нячысцікаў. Толькі тут для каго тая куля? Каб ведаў для каго, то пераплавіў бы на тую срэбную кулю само начное нябеснае свяціла і стрэліў куды трэба. І ўжо не важна ў чыю галаву, чужую, ці сваю.

Не. Ніхто пераплаўляць поўню не будзе. Ды і сам месяц, напэўна, не ў захапленні ад гэтай ідэі. Ён будзе адназначна супраць. І наўрад што можна зрабіць насуперак яго волі. Але апошнюю кропку ў адносінах з Наташай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF