Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Альбін Стэповіч — ад музыкі да палітыкі. Пра публіцыстычную і грамадскую дзейнасць Альбіна Стэповіча (ч.II)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

28 снежня 1927 г. у Вільні адбыўся Беларускі выбарчы з’езд, на якім заснаваўся Беларускі аб’яднаны выбарчы камітэт. БХД прадстаўляў у ім м.інш. Альбін Стэповіч. Стаў ён таксама адным з кандыдатаў у Сойм у выбарах 1928 г. з другога месца на спіску № 18 Блока нацыянальных меншасцей ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі разам з Паўлам Карузам (на першым месцы) і Канстантым Юхневічам (на трэцім месцы) у Свянцянскай выбарнай акрузе, якая абымала Свянцянскі, Пастаўскі, Дзісненскі і Браслаўскі паветы. Выбары для траіх кандыдатаў закончыліся паспяхова, паколькі ў Свянцянскай акрузе выстаўлены быў толькі адзін беларускі спісак. Падчас двухгадовай кадэнцыі Сойму быў членам Беларускага пасольскага клуба, камісіі адбудовы краіны і тры разы прамаўляў на пленарных пасяджэннях Сойму, выступаючы ў абароне беларускага школьніцтва і годнага жыцця беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай. Першы раз выступіў падчас дыскусіі над падаткавымі законамі на 33 пасяджэнні Сойму 23 лістапада 1928 г.:

„Wysoki Sejmie! Po niefortunnem przedłożeniu rządowem projektów podatkowych ustaw na jednem z posiedzeń sesji ubiegłej, dziś jesteśmy świadkami nowej próby uchwalenia ustaw, które mają polepszyć położenie ekonomiczne klas majętnych w Polsce i jednocześnie pogorszyć stan najliczniejszej klasy włościańskiej. (...) Dziwić się należy, iż Rząd w poszukiwaniu (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF