Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Беларусы будуць у складзе Падляшскага сейміка

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

На выбарах у Сеймік Падляшскага ваяводства перамагла партыя «Права і справядлівасць», якая набрала 43,47 адсотка галасоў.

Другое месца — з вынікам 22,75% — здабылі кандыдаты ад «Грамадзянскай кааліцыі». Выбарчы подыум запоўніла «Трэцяя дарога (PSL і Polska 2050)», за якую прагаласавала 16,45% выбаршчыкаў у рэгіёне. Наступныя месцы дасталіся камітэту «Канфедэрацыя і непартыйныя самаўрадаўцы» — 9,95% і «Лявіцы» — 3,43% галасоў. «Грамадзяне для грамадзян» набралі 1,92%.

Склад радных Сейміка Падляшскага ваяводства:

Ад выбарчай акругі горада Беластока раднымі будуць Артур Касіцкі, Томаш Мадрас, Багуслаў Дэмбскі, Лукаш Назарка, Лукаш Пракорым, Ганна Аўгустын, Караль Пілецкі.

Аўгустоўскі, Сейненскі, Сувальскі, Сакольскі, Манецкі паветы і горад Сувалкі будуць прадстаўляць Павел Унукоўскі, Лешэк Дэц, Веслава Бурнос, Рафал Супіньскі, Цэзары Цесьлюкоўскі, Багдан Дыюк, Анна Нашкевіч і Вальдэмар Кватэрскі.

Марэк Ольбрысь, Адам Сексьціньскі, Ванда Мечкоўска, Бернадэта Крыніцка, Войцех Грахоўскі і Яцэк Пярунэк былі абраны прадстаўнікамі паветаў Граева, Кольна, Ломжа, Замброва і горада Ломжа.

Ад Бельскага, Сямятыцкага, Высока-Мазавецкага, Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў раднымі будуць Марыюш Громка, Лукаш Сякерка, Марэк Маліноўскі, Роберт Яблоньскі, Станіслаў Дэрэгайла, Ежы Ляшчыньскі, Яраслаў Дважанскі і двух беларусаў: Мікалай Яноўскі — шматгадовы радны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF