Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Выбары ў самаўрады Гайнаўскага павета

Аляксей МАРОЗ

У час самаўрадавых выбараў бургамістраў, войтаў, павятовых, гарадскіх і гмінных радных у Гайнаўскім павеце, якія адбыліся 7 красавіка, не вырашылася, хто стане бургамістрам Гайнаўкі і Кляшчэль і войтам у гмінах Нарва і Белавежа. Там ніводзін кандыдат на бургамістра і войта не набраў больш за 50% галасоў ад усіх правільна галасуючых і таму 21 красавіка адбудзецца там другі тур галасавання.

Сярэдняя яўка ў Гайнаўскім павеце на самаўрадавых выбарах склала 53,86% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці грамадзян, што маюць права на ўдзел у выбарах. Найбольшая яўка была ў Белавежскай — 61,47% і Нараўчанскай гмінах — 60,96%, дзе было па некалькі кандыдатаў на войта. Найменшая яўка была ў горадзе Гайнаўка — 49,55%, хаця тут было ажно пяць кандыдатаў на пасаду бургамістра і ў Чыжоўскай гміне — 49,59%, дзе быў толькі адзін кандыдат на войта. Адзін кандыдат на войта быў таксама ў Дубіцкай гміне, але там яўка склала 55,24%.

На падставе вынікаў выбараў стала вядомым, што ў Раду Гайнаўскага павета найбольш, бо ажно шэсць асоб, увядзе выбарчы камітэт КВВ «Гайнаўская зямля». Ад гэтага камітэта раднымі стануць Яўген Сачко з Гайнаўкі, зараз старшыня Рады Гайнаўскага павета, Малгажата Семянюк з Гайнаўкі, Андрэй Скепка з Новага Ляўкова, зараз стараста Гайнаўскага павета, Кшыштаф Пэтрук з Белавежы, Ян Корч з Кляшчэль і Сцяпан Нічыпарук з Чаромхі. На другім месцы апынуўся ККВ «Трэцяя дарога 2050 Шымона (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF