Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Пра мой Беласток сярэдзіны дзевяностых

Міхал ІВАНЮК

Беласток, які я памятаю са свайго дзяцінства, а гэта была сярэдзіна 1990-х гадоў, быў іншым, чым сёння. Безумоўна, не такі багаты, але гэта быў час пасля палітычных перамен. Сацыялізм валіўся, а на гарызонце паўставаў капіталізм. Гэта быў час, калі не было стэрыльных гандлёвых цэнтраў, інтэрнэту і многіх іншых сучасных даброт. Гэта быў час, калі людзі выходзілі на рынак на Юравецкую ці на Кавалерыйскую. А тавар прывозілі нашы суседзі з Гродна ці іншых беларускіх гарадоў ці частак былога Савецкага Саюза. Гэта былі скарбы для маленькага дзіцяці. Усё было такім маляўнічым і крыху экзатычным, таму што паходзіла з разваленага СССР ці толькі што створаных незалежных краін. Гэта час, калі ў першым больш буйным памежным мястэчку на захад ад Гродна людзі не задумваліся над тым, кім яны ёсць. Мне было хутчэй цікава падумаць пра жоўты вадзяны пісталет дзесьці ва Украіне ці маленькі вентылятар, які набылі мае бацькі, выраблены ў Латвійскай ССР (ён у мяне дагэтуль захаваўся і служыць мне ў спёку), дзе ўся гэтая Рыга ды Латвія, і ці там так гавораць як у маёй Трасцянцы? Гэта быў час без асаблівых клопатаў. Калі я сёння размаўляю са сваімі аднагодкамі з дыяспары, іх свет быў падобны як у Гродне, ці ў Лідзе. Смакі, тавары, мультфільмы і ўсё астатняе былі аднолькавымі або вельмі падобнымі. А можа, праз мяне гаворыць настальгія чалавека, які знаходзіцца ў двух кроках ад сярэдняга ўзросту. Хоць я і не пажылы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF