Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Песні ў беларускіх турмах

Ганна КАНДРАЦЮК

У кнізе-дзённіку «Калі я выйду на волю» Ганны Комар, мне хацелася знайсці падказку, як пісаць пра людзей, якія адбываюць тэрміны зняволення ў беларускіх турмах. Праблема ў тым, што няма яснасці як асвятляць здарэнні. Адны кажуць, што кожная звестка, асабліва тая пазітыўная ў бок зняволенага, можа яму пашкодзіць, іншыя наадварот, трэба пісаць як найбольш, напамінаць пра драконаўскі прысуд, абуджаць сумленні...

Падобных адказаў я не знайшла ў турэмных запісках Ганны Комар, хоць там засакрэчаныя ўсе персаналіі і месцы, па якіх магчыма пазначыць канкрэтных герояў. Гэта аднак не мае значэння, бо ўвесь расповед не пра паасобных герояў, а пра тое, як чалавек міжвольна становіцца ўдзельнікам рэпрэсіўнага апарату і як пераносіць нечаканае для яго самога і родных несправядлівае пакаранне.

Каштоўнасць кніжкі ў іншым. Гэта псіхалагічны вобраз Беларусі, якая выйшла пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У паказаннях сведкаў я знайшла той магутны настрой надзеі, які ўспыхнуў у жніўні 2020 года, калі з дня на дзень усё больш людзей выходзіла на вуліцу, каб прадэманстраваць сваю пазіцыю. Тады, менавіта, свет убачыў мірны, прыгожы твар краіны, якой надакучыла жыць пад дыктатурай Лукашэнкі.

У многіх выпадках, як сведчаць тут самі відавочцы і ўдзельнікі, гэта быў спантанны парыў сэрца.

12 жніўня 2020 года: «... каля Камароўкі жанчыны ў белым адзенні патрабуюць спыніць гвалт. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF