Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Экскурсіі па Беластоку

Міхал ІВАНЮК

Пасля зімовых канікул вярнуліся экскурсіі па Беластоку з беларускімі гідамі-гісторыкамі. У мінулым сезоне жадаючыя маглі прыняць удзел у некалькіх тэматычных вандроўках, звязаных са сталіцай Падляшскага ваяводства, у тым ліку ў вандроўках, прысвечаных кварталу Баяры, вуліцам Свентаянскай, Ханайкам і Млыновай, Варшаўскай, а таксама фігуркам мядзведзяў, якія знаходзяцца ў розных месцах горада. Таксама і слядам шляхецкага мінулага Беластока ды роду Браніцкіх, па якіх вёў Вася Калач.

Суботнюю экскурсію, якая праходзіла ў самым цэнтры горада, а гэта Рынак Касцюшкі, вёў Алесь Кіркевіч. Ён сабраў групу ахвотных зрабіць сапраўды невялікі шпацыр, калі вымяраць метрамі, а тым больш кіламетрамі. Але і яна багатая гісторыяй, хаця Беласток у параўнанні з многімі гарадамі горад малады, як падкрэсліў экскурсавод, бо яна фактычна пачалася ад самага пачатку заснавання горада да часоў, калі горадам кіраваў жамойцкі баярын Якуб Рачэк Табутовіч герба Лебедзь і яго наступнікі з часоў Браніцкіх, якія адказваюць за пабудову аднаго з найбольш характэрных будынкаў горада — палаца. І да сучаснасці ды яўрэйскага мінулага горада, бачнага ў захаваных камяніцах ці ў помніку маладому Заменгофу, таксама і часоў апошняй вайны, якая моцна паўплывала на гістарычны цэнтр горада, і чарговай рэканструкцыі горада ў часы Польскай Народнай Рэспублікі.

— Праз Рынак Касцюшкі мне хацелася паказаць сапраўдную гісторыю горада, — сказаў гід, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF