Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Б — як бацька, Б — як беларуская мова

Уршуля ШУБЗДА

На ўроку беларускай мовы ў Гарадку вучням паставіла адзін выклік — знайсці слова, якое пачынаецца з літары твайго імя. Першым быў Барташ, які сказаў: «Б, як бацька!»

Барташ ездзіў па Беларусі з бацькам «па вялікіх гаспадарках» і зараз такую вядзе са сваім татам. У Гарадку настаўніцай роднай мовы працуе Ала Роман, якая шмат гадоў вучыла ў Гародні беларускай мове. Пра выклікі, складанасці і характар працы расказала «Ніве» у размове з Уляй Шубздай.

Уля Шубзда: — Ці калі-небудзь падумала Ты, што з Гародні, трапіш сюды — у Гарадок?

Ала Роман: — Не, нават у думках у мяне ніколі не было, што я магу жыць і працаваць у іншай краіне, у іншай школе, з іншым дзецьмі. Ну, але на сённяшні дзень рада новаму вопыту, новым стасункам і новым людзям з якімі сустрэлася і шмат чаму навучылася.

— Ты напэўна да гэтага, як пачала тут працу, ужо ведала, што Гарадоцкая гміна — месца, дзе можна пачуць беларускую мову на вуліцы, у краме, але і на шматлікіх мерапрыемствах ладжаных цэнтрам культуры. Тут таксама яшчэ існуе навучанне беларускай мове, што зноў не такое паўсюднае.

— Так, і гэта вельмі прыемна. Тут, менавіта ў Гарадку, гэта вельмі адчувальна. Я часам заходжу ў краму, і ясна, што я не ведаю, які чалавек стаіць перада мною, і стараешся нешта сказаць па-польску, а тут, як на вёсцы — хочаш ці не, яны ўжо ведаюць хто ты. Вядома, чуюць акцэнт і часам просяць, каб пагаварыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF