Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Андрэй Саннікаў: Надзея ў людзях!

Мікола ВАЎРАНЮК

Дыпламат, у мінулым намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, кандыдат у прэзідэнты, затым палітвязень і ўрэшце палітэмігрант стаў героем фільма польска-швейцарскага рэжысёра Паўла Січка «Такога кшталту надзея»*. Сустрэцца з ім можна было на прэзентацыях стужкі ў Беластоку, Бельску і Гайнаўцы. Сарганізаваў іх напярэдадні 25 Сакавіка дырэктар варшаўскага Фестывалю беларускага кіно «Бульбамуві» і супрацоўнік тэлеканала «Белсат» Януш Гаўрылюк:

— Гэта навейшая гісторыя Беларусі ў двух словах. За паўтары гадзіны можна прасачыць найважнейшыя палітычныя падзеі краіны з пачатку 1990-ых гадоў па рэвалюцыю 2020-га года і сённяшні дзень. Фільм быў зроблены з думкай пра заходняга гледача, які вельмі мала ведае пра Беларусь, але і нам не лішнім будзе асвяжыць сваю памяць.

Якая гісторыя паўстае перад намі ў фільме? Зразумела перш-наперш тая, да якой непасрэднае дачыненне меў Андрэй Саннікаў. Выпускнік мінскага Інстытута замежных моў і Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве стае на службу Рэспублікі Беларусь, якая выбілася на незалежнасць у снежні 1991 года ў Віскулях. І як сам кажа, праца на карысць сваёй дзяржавы стала сапраўдным сэнсам яго жыцця. Бадай самым важным яго заданнем былі перамовы наконт вывазу ядзернай зброі з Беларусі і гарантый незалежнасці і нейтралітэту краіны. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі Андрэй Саннікаў яшчэ два гады працуе ў дыпламатыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF