Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 14)

Віктар САЗОНАЎ

Валерка наўмысна скарыстаўся дазволам суразмоўцы называць таго на ты. Нешта нядобрае адчувалася ў гэтым невялічкім чалавеку. Насцярожвала. А пры размове на ты гэтыя вострыя вуглы недаверлівых пачуццяў крыху згладжваюцца. Таму, хай будзе на ты. У інтарэсах размовы. Пакуль што так.

— Правільна, — чарговы раз пагадзіўся Казлоўскі. — А хто самога Сымановіча пераканаў, што яму тэрмінова патрэбна аперацыя?

— Хто?

— Я! І прашу звярнуць увагу на тое, што ў гэнай фразе ключавым было слова — тэрмінова.

— Нічога не разумею.

Валерка падняўся і прайшоўся па пакоі. Ды што тут робіцца, падумаў ён. Толькі гэтага не хапала. І так тут, чорт ведае што, дык яшчэ і гэты Казлоўскі аднекуль намаляваўся з дурнымі размовамі. Хто ён увогуле такі? Можа яго сам Сымановіч падаслаў, каб прашчупаць сябра юнацтва на вашывасць. А можа тут ад пачатку які спектакль разыгрываецца, бо на старасці гадоў нейкі прыдурак захацеў вярнуць сабе каханне маладосці.

— Я вам усё растлумачу, — адазваўся Казлоўскі, нібыта перахапіў апошнюю думку гарадзенскага хірурга. — Толькі вы сядзьце, і ўважліва выслухайце.

Валерка сеў.

— Дык вось, — працягваў нязваны госць. — Сымановічу патрэбная аперацыя. І гэта факт. А вось калі яе рабіць, гэта ўжо пытанне нашага інтарэсу. Міхаіл Сямёнавіч працуе над прэпаратамі, якія будуць патрэбныя для паспяховага правядзення аперацыі. Яны ўжо ёсць. Але яны яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF