Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (77). Зааконная дэмакратыя

Андрэй СЦЕПАНЮК

Ці можна спалучыць паэзію з палітыкай? Здаецца так, дык абодва словы... пачынаюцца на літару «п». Але ці можна спалучыць змест, які яны ў сабе скрываюць? І тут ужо пачынаецца праблема, але ўсё ж такі давайце паспрабуем.

Хацелася пачаць сказ: «Выбарчая кампанія ў разгары...», але гэта было б проста няпраўдай. Зрэшты, калі будзеце чытаць гэты тэкст, будзе ўжо пасля выбараў, а кампанія ў самакіраванні, ці як хтосьці хоча ў самаўрады, не мае ў сабе за многа агню. Мой погляд абапіраецца, зразумела, толькі на Бельску-Падляшскім і Беластоку, у якіх у апошнім часе найчасцей бываю, але з таго, што паведамляюць СМІ, не няйначай выглядае справа па ўсёй краіне. Родзіцца пытанне, што здарылася на працягу трыццаці чатырох гадоў ад першых выбараў у гарадскія ці гмінныя рады, што грамадства так абыякава пачало да іх ставіцца? Ці сапраўды паверылі мы ўжо, што жывем у краіне, дзе нягледзячы на асобы, кожная ўлада будзе працаваць для нашага дабра? А можа наадварот — не верым мы ўжо ў тое, што наш выбар мае на што-небудзь уплыў? Адно напэўна развіваецца, а гэта якасць выбарчых лістовак, бюлетэняў і плакатаў, якія з’явіліся ў гміннай прасторы. Але аб тым праз хвіліну...

Хітры мудрага пытаўся:

— Нашто розум здаўся?

Дык мудры не стрымаўся

І гэтак адазваўся:

— Розум сёння дачакаўся,

Што на сметнік здаўся...

Мудры з голаду ўмірае,

А ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF