Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Хакейнае падвядзенне рэгулярных сезонаў 2023/2024

Міхал ІВАНЮК

Хакей з шайбай — дысцыпліна, якая неверагодна папулярная на амерыканскім кантыненце, дзе, верагодна, і зарадзілася гэтая дысцыпліна. Ліга НХЛ — адна з пяці самых папулярных прафесійных ліг у ЗША і Канадзе. Самы хуткі камандны від спорту ў свеце таксама мае прыхільнікаў у Еўропе, у Скандынавіі, але таксама ў Цэнтральнай Еўропе: Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Германіі і ў меншай ступені ў Польшчы, дзе моцныя цэнтры знаходзяцца толькі ў Сілезіі і Малапольшчы, але і на тэрыторыі былога СССР, у тым ліку і ў Беларусі. Нельга, здзекліва сцвярджаць, што гэта від спорту звязаны з уладай. Трэба сказаць, што ў апошнія гады хакейныя арэны былі запоўнены, а матчы чэмпіянату і нацыянальнай зборнай выклікалі цікавасць простых беларусаў, якія хакеем цікавяцца. Нельга гэтага віду спорту адсоўваць ўбок і разглядаць як перажытак савецкага мінулага, а толькі ісці шляхам чэхаў, якія стварылі з гэтай дысцыпліны свой спартыўны брэнд і ганарацца сваімі дасягненнямі як у складзе зборных, так і ў якасці гульцоў у НХЛ. А клубныя гульні збіраюць шмат балельшчыкаў не толькі з Чэхіі і Славакіі, але і з суседніх краін.

Давайце паглядзім, як праходзіць цяперашні сезон з пункту гледжання Беларусі ў айчынным чэмпіянаце, у КХЛ, а таксама за мяжой, дзе некалькі беларусаў гуляюць на розных узроўнях.

26 і 27 лютага завяршыўся рэгулярны сезон у вышэйшым хакейным спаборніцтве Расіі (КХЛ — Кантынентальная хакейная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF