Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Усякае зелле (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

Пецік, як усе асобы з незалечанай дэпрэсіяй, накінуў сабе жалезную дысцыпліну. Яму трэба жыць, каб не падвесці матулю і родных, што безупынна сушаць яму мазгі і лаюць:

— А ты такі, а ты сякі...!

А ён такі, што давярае толькі сабаку, бо Жук адабрае яго гульню і ведае як соладка сарвацца з ланцуга. Хоць воля, свабода не для яго. О не, гэта вянок з атрутнага пустазелля, які спачатку вабіць салодкім пахам, а пасля коле і калечыць як цярновая карона. Найгорш, калі галаву бруднай хваляй залівае маразмам і тупым нажом рэжа па нервах. Тады не страшнае пекла і чорт з чорнай кнігі.

Праўда, раней як прытуліць грэшнае пекла, яно пасылае на хутар пасланца, а больш дакладна алкашку Тоню. Яна прыбяжыць нібыта за дапамогай, ёй заўсёды чагосьці не хапае. А Пецік толькі чакае падобных выклікаў, любіць прыслужыцца бліжняму. Тады кіне ўсё і ляціць як начны матыль на святло за палятухай. Яму напляваць на слёзы матулі, трывожныя малебны і лаянкі сваякоў. Праўда, пакуль ён стане абязволены, маніць цэламу свету і самому сабе, што ўсё ў яго пад кантролем. А пасля, калі запутаецца ў алкагольную пастку, завывае па-воўчаму і скуголіць:

— Дурны я, дурны я...!

* * *

— Няма на гэта разумных, — абрывае лірычны ўступ Валя, — тут і чмутар не дапаможа.

— Кажаце, чмутар?

— Ага!

Чмутар, калі ўжо прытрымлівацца фактаў, сапраўды не дапаможа. Апошні знахар, які лекаваў Пеціка вадой з трох (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF