Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Усходнеславянскія казкі Івоны Чаплі

Міхал ІВАНЮК

Сёлета ў выдавецтве «Рэпліка» выйшла яшчэ адно цікавае выданне — «Казкі ўсходніх славян», на гэты раз прысвечанае міфалогіі і старажытным вераванням нашых продкаў. Да гэтага часу ў серыі казак і легенд выйшла каля трыццаці кніг, у тым ліку «Славянская і польская міфалогія» і «Старажытная Літва — народы і багі» Аляксандра Брукнера. У каталогу выдавецтва можна знайсці таксама кнігі польскіх аўтараў, якія займаюцца тэмай рэлігіязнаўства і міфалогіі, напрыклад Богдана Бараноўскага ці Леанарда Пелкі (кнігі гэтых трох аўтараў таксама вартыя прачытання). Але ў выдавецкую серыю ўвайшлі даследаванні, прысвечаныя не толькі нашаму шырокаму, культурнаму разуменню рэгіёна, г.зн. славянскай культуры, ці папулярнай паўночна-германскай культуры, але і такім далёкім культурам, як японская і карэйская.

Зборнік Івоны Чаплі, выпускніцы факультэта ўкраіністыкі Варшаўскага ўніверсітэта, перакладчыцы ўкраінскай і рускай фэнтэзі і Галіны Канстанцін, выпускніцы Мастацкага ліцэя і паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, ілюстратаркі і графічнай дызайнеркі (яе работы можна было ўбачыць на некалькіх выставах, у тым ліку на выставе «Салон ілюстратараў») змяшчае некалькі дзясяткаў казак і баек з культуры ўсходніх славян. На старонках кнігі чытач можа сустрэць Бабу Ягу — адну з найважнейшых фігур славянскага фальклору, Кашчэя Бессмяротнага — злыдня са стараславянскіх народных казак, а таксама многіх іншых дзіўных персанажаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF