Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Новы праект

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Нямала дзідаў зламана апошнім часам у спрэчках наконт мінулага і сучаснага Беларусі. Беларускія палітыкі, грамадскія актывісты, шэраговыя эмігранты і тыя, хто яшчэ застаўся ў Беларусі, на старонках розных сацсетак штодзённа зацята дыскутуюць па злабадзённых пытаннях сённяшняга дня альбо яшчэ больш апантана сварацца на тэму далёкай мінуўшчыны ажно да сярэднявечча і нават глыбей — датычна этнагенезу ў нетрах сівых стагоддзяў. У гэтых спрэчках надзвычай шмат увагі надаецца фактуры, якая ляжыць, як кажуць, «на паверхні». Але, на жаль, вельмі мала аналізуецца маральны стан і эвалюцыя грамадства. Прыкладам, адны ацэньваюць падзеі і дзеячаў XVIII ці XIX стагоддзя з гледзішча сённяшняга светагляду. А іншыя накідаюць на сучаснага чалавека меркі часу росквіту Вялікага Княства Літоўскага і трызняць адраджэннем былой велічы. Падаецца, што такія падыходы не маюць ніякай гістарычнай перспектывы для тых народаў, лідары якіх не бачаць альбо не хочуць бачыць змены палітычнай рэальнасці і не праектуюць будучыні сваіх дзяржаў.

Гэтае назіранне пра стан і развіццё краіны яшчэ больш характэрнае для сённяшняй беларускай дзяржавы, якая насамрэч становіцца ўсё больш антыбеларускай і пераўтвараецца ў гэткую квазідзяржаву. Для ідэолагаў цяперашняй Рэспублікі Беларусь, у адрозненне нават ад савецкага перыяду гісторыі, ніякай будучыні няма ўвогуле. Многія старэйшыя добра памятаюць як у час Савецкага Саюза нас кармілі казкамі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF