Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Недалёка Беластока

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Вікіпедыі: «Метрапалітэн (фр.: métropolitain), або скарочана метро — від гарадскога транспарту, трасы якога праходзяць асобна ад вуліц, звычайна пад зямлёй. Рух цягнікоў у метро рэгулярны, паводле раскладу. Адрозніваецца высокай эксплуатацыйнай хуткасцю і перавознай здольнасцю (да 60 тыс. пасажыраў у гадзіну ў адным кірунку). Лініі метрапалітэна звычайна пракладваюць пад зямлёй (у тунэлях), пры неабходнасці па паверхні зямлі або на эстакадах». Да таго ж станцыі метро размешчаны адносна недалёка сябе — каля кіламетра, паміж якімі цягнікі разганяюцца да 30-70 кіламетраў у гадзіну.

Найбліжэйшай нам сістэмай метрапалітэна з’яўляецца варшаўскае метро. Першы адрэзак першай лініі варшаўскага метро — паміж яе самай паўднёвай станцыяй Кабаты і распаложанай у цэнтры горада станцыяй Палітэхніка — быў здадзены ў карыстанне ў 1995 годзе. Чарговы адрэзак у самы цэнтр Варшавы — да Іерусалімскіх алей — быў здадзены тры гады пазней, а ў 2008 годзе лінія была даведзена да яе крайняй паўночнай станцыі Млаціны. Зараз працуе і другая лінія — перпендыкулярная да першай — ад крайняй станцыі на паўночным усходзе Бродна, праходзячы пад Віслай, да станцыі Бэмова на захадзе — дабудоўваюцца яшчэ два адрэзкі — аж пад Урсус. Яна найбліжэйшая з Беластока — там станцыі Віленскі вакзал, Троцкая (ад вуліцы са згадкай пра колішні галоўны горад ВКЛ) і Кандратовіча (Людвіка Кандратовіча-Сыракомлі — польскага і беларускага паэта: «З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF