Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 13)

Віктар САЗОНАЎ

Ну навошта яна гэта зрабіла з тым Залескім?! Яна ж не хацела! І вось што з таго выйшла!

Зрэшты, а чаго яна так занервавалася?!

Наталля паднялася на ногі і стала хадзіць па пакоі. І падумала, што няма чаго нервавацца. Усё адно ў яе з Валеркам нічога добрага не клеілася, як з пратэрмінаваным і засохлым пластырам савецкай вытворчасці. Ці ж гэта сямейнае жыццё?! Сваркі, спрэчкі, прэтэнзіі, чужая памада на яго кашулі, чужыя валасы на гарнітуры. Больш і ўспомніць няма чаго за доўгія гады сумеснага існавання. Ён лічыў, што яму ўсё можна. А яна ўсё цярпела...

А ён цярпець не хоча!

Ды і ці ён яе галоўная праблема?! Як быў фіктыўным, так такім і застаўся па вялікім рахунку. Хоць і дамовіліся сапраўдную сям’ю будаваць, ды з таго нічога не выйшла. І не выйдзе ўжо, напэўна.

З чаго тут сям’ю збудуеш? Яна так падумала, з чаго?! І ледзьве не крыкнула: «З чаго?!»

З яе самой, няшчаснай небаракі, ды алкаголіка Валеркі? Замала ўдзельнікаў для гэтага працэсу. І ў яе разуменні замала. Ды і ў разуменні Валеркі замала. Не хапае трэцяга. Нават пры п’янцы трэці патрэбны, а для іхнай сям’і то абавязкова.

Хіба што і Валерка так думае.

Таму ўсё адно нічога не атрымалася б, і шкадаваць ужо позна.

Наталля прысела на крэсла і заплакала. Слёзы вырваліся з сярэдзіны навонкі і пацяклі ў два ручаі. Цяклі па шчоках, па шыі, дзе толькі не цяклі. Але дыхаць лягчэй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF