Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

130 гадоў з дня нараджэння. Альбін Стэповіч — ад музыкі да палітыкі. Пра публіцыстычную і грамадскую дзейнасць Альбіна Стэповіча

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Хаця з адкрыцця для беларускай прасторы (грамадска-культурнай, навуковай) асобы Альбіна Стэповіча прайшло больш за трыццаць гадоў, ніхто дасюль не паклапаціўся пра выданне яго спадчыны. У міжчасе яго біяграмы паявіліся ў беларускіх даведніках і энцыклапедыях. На яго магіле ў Вільні быў устаноўлены помнік, якога адкрыццё адбылося ў снежні 1994 г. Успомнілі яго таксама на малой радзіме — на Астравеччыне.

Яшчэ ў пачатку 90-ых гадоў ХХ ст. захапілася я нікому тады невядомым дзеячам і сабрала яго спадчыну. У 1994 г. была яна перададзена ў Менск на рукі прафесара Адама Мальдзіса ў Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Ужо тады пісалася, што „прысланыя матэрыялы зоймуць месца на выставе «Беларусы ў свеце», а таксама ў музеі, які арганізуецца Астравецкім раённым аддзелам культуры і Беларускай каталіцкай грамадой у вёсцы Барані — у драўлянай хаце Стаповічаў, якая цудам захавалася дзякуючы клопатам вяскоўцаў” (А. Белавусава, Хроніка беларусазнаўчага жыцця, „Голас Радзімы”, № 3, ад 20.01.1994 г., с. 5).

25 чэрвеня 2004 г. у роднай хаце Альбіна Стэповіча ў Баранях адбыліся „чытанні” (сарганізаваныя Грамадскім аб’яднаннем „Вільняр”) прысвечаныя яму, якія вяла астравецкая журналістка Ганна Чакур. Удзельнікамі чытанняў была таксама сям’я Стэповічаў з Гданьска, Вільні і з Бараняў. У роднай хаце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF