Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Клуб «Твая гісторыя». Футурызм і беларускі кантэкст

Міхал ІВАНЮК

У рамках гістарычнага клуба «Твая гісторыя» ў сядзібе галерэі імя Сляндзінскіх адбылася сустрэча з публіцыстам Кастусём Касяком, прыхільнікам сучаснага футурызму ў мастацтве і літаратуры, што нарадзіўся ў Італіі на пачатку ХХ ст. Перадумовай футурызму быў «погляд у будучыню і сучаснасць», адмова ад мінулага і традыцый. У сваім стыхійным маніфесце футурызм прапанаваў знішчыць акадэміі, бібліятэкі і музеі, якія, на яго думку, былі адказныя за захаванне і ўмацаванне састарэлай і недалужнай культуры, а таму шкоднай і небяспечнай. Футурысты цалкам апанавалі сферу эстэтыкі. Яны верылі ў прарочую ролю мастака, якога лічылі сапраўдным духоўным правадніком і рухаючай сілай новага грамадства. Публіцыст коратка прадставіў пачаткі руху ў Італіі, дзе яго стварыў італьянскі пісьменнік і філосаф Філіпа Тамаза Марынеці, які 20 лютага 1909 г. у парыжскай штодзённай газеце «Le Figaro» абвясціў Маніфест футурызму. Італія стала калыскай гэтай авангарднай і антытрадыцыйнай літаратурнай плыні, якая характарызуецца бескампраміснасцю ў абвяшчэнні мастацкай рэвалюцыі. Тэрмін «футурызм» меў на мэце паказаць, што ўдзельнікі гэтага руху скіроўвалі свае думкі ў будучыню, адмаўляючыся ад усіх перажыткаў мінулага, а Італія была багатая ім як краіна з вялікімі традыцыямі ў мастацтве і літаратуры, — як баласту, які перашкаджае развіццю. Выяўленчымі мастакамі, звязанымі з футурызмам былі Умберта Баччоні, Фартуната (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF