Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Японка па беларускіх слядах у Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

Доктар гуманітарных навук Сіёры Кіясава перад тым, як наведаць Падляшша, ведала, што там пражываюць беларусы.

— На адной канферэнцыі я пазнаёмілася з Янам Максімюком з Прагі — кажа спадарыня Сіёры. — Ён прыехаў у Японію з дакладам пра падляшскую мову.

Яе зацікавіла тое, што падляшская мова, пра якую гаварыў Ян Максімюк, запісваецца лацінкай. Беларуская лацінка — поле навуковых доследаў доктар Кіясавы, у прыватнасці выкладчыцы ўніверсітэта Хакаі-Гакуэн (Hokkai-Gakuen University) у горадзе Сапара.

У Варшаву яна прыляцела на канферэнцыю, каб прачытаць даклад менавіта пра беларускую лацінку. Да гэтага доктар Сіёры Кіясава наведала Беласток, дзе правяла тры дні, насычаныя сустрэчамі і беларускімі мерапрыемствамі. Як не цікава, па нашым горадзе, суправаджалі яе фрэнды па фейсбуку — беларусы-эмігранты. Яны першымі адгукнуліся на пытанне пра Беласток. «Гэтым разам я шукаю шыльды або таблічкі, на якіх можна пабачыць надпісы на беларускай мове, — пісала даследчыца. — Я ўжо ведаю, што ў супермаркеце Bi1 ёсць такія таблічкі. Калі вы выпадкова можаце падказаць, дзе ёсць падобныя рэчы ў горадзе, я буду вельмі ўдзячная».

Найбольш зарыентаванай асобай у тэме аказаўся краязнаўца Кастусь Шатыль, эмігрант з Глыбокага. Ён адкрыў вочы не толькі даследчыцы з Японіі, але і мясцовым беларусам. Я сама пайшла ў кітайскі магазін, каб праверыць беларускі надпіс, які раней не пападаў на вочы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF