Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Дзень Незалежнасці ў Гайнаўскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

25 сакавіка Дзень Незалежнасці святкуюць беларускі і грэцкі народы. Нашы чытачы ведаюць, што ў гэты дзень 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка і пракламавана незалежнасць Беларусі, а ўжо мала хто ведае, што 25 сакавіка 1821 года ўспыхнула нацыянальнае паўстанне грэкаў супраць чатырохсотгадовай турэцкай акупацыі і была абвешчана незалежнасць Грэцыі. Зараз у Грэцыі 25 сакавіка — дзень вольны ад працы, калі праводзяцца дзяржаўныя святкаванні. У Рэспубліцы Беларусь у сваю чаргу публічнае святкаванне Дня Волі забаронена. Аднак беларусы святкуюць нелегальна, напрыклад, на сваіх кватэрах. Бяспечна могуць святкаваць дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы ў Польшчы — як аўтахтоны, так і беларуская дыяспара. Традыцыяй стала ўжо святкаванне 25 Сакавіка ў Гайнаўскім і Бельскім белліцэях.

Сёлета ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы была наладжана ўрачыстая лінейка, у час якой вучні выступілі са слоўна-музычнай мастацкай часткай. На ўроках беларускай мовы вучні маюць нагоду пагаварыць пра падзеі 1918 года і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

У Гайнаўскім белліцэі ўрачыстае святкаванне Дня Незалежнасці адбылося якраз 25 сакавіка, а быў гэта панядзелак. У белліцэі ўжо раніцай адчуваўся святочны настрой, які ўзмацніла сустрэча вучняў і настаўнікаў з нагоды Дня Волі ў актавай зале. Над уваходам у залу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF