Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Кельцкія гукі да Дня святога Патрыка

Міхал ІВАНЮК

Канцэрт 16 сакавіка 2024 года, напярэдадні Дня святога Патрыка, сабраў у беластоцкім клубе «6-сцян» публіку, закаханую ў кельцкія гукі. І варта адзначыць, што гэта не адзінае мерапрыемства, звязанае з апекуном Ірландыі ў Беластоку на гэтых выходных. Першым на сцэну выйшла маладое мясцовае трыа з гурту «CLANN CEOIL», музыка якога на аснове банджа, паўакустычнай гітары і барабана, а таксама ў некалькіх песнях на акардэоне адлюстроўвала атмасферу шантаў, а марская тэматыка абмяркоўвалася даволі часта ў тэкстах гурта. Гэта было лірычна і настальгічна. Пасля іх на сцэну абардажам уварвалася каманда «Всё_CRAZY». Музычных паўсродкаў ужо не было, іх музыка — гэта змяшаны высокапрацэнтны кактэйль з панк-року і кельцкай музыкі, ад якой ногі ў танцы рвуцца, бо і гітарная, і меладычная. Сем музыкаў адправілі публіку ў рэйс, дзе прыгоды на моры змешваюцца з чарамі, але і небяспекамі паўсядзённага жыцця. Хуткія, бадзёрыя песні з часта здзеклівымі тэкстамі прымушалі нават неахвотных пастукваць нагамі ў рытм музыкі, але, безумоўна, усмешка з’яўлялася на твары кожнага, калі Антон распавядаў кароткія анекдоты і перасцерагаў ад злоўжывання алкаголем, барацьбы з хвалямі падчас рэйсаў, але таксама пра яго неўміручае пачуццё да адной жанчыны — яго жонкі. Скончылі канцэрт каверам на песню «I’m Shipping Up to Boston» гурту «Dropkick Murphys», які атрымаўся крыху больш жорсткім за арыгінал. А некаторыя з залы спрабавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF