Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Бельскаму белліцэю — 80 гадоў!

Аляксей МАРОЗ

У верасні 1944 года, калі да канца набліжалася Другая сусветная вайна, у Бельску-Падляшскім былі арганізваны чатырохгадовая Дзяржаўная беларуская гімназія і двухгадовы Дзяржаўны беларускі ліцэй, якія далі пачатак сённяшняму ІІ Агульнаадукацыйнаму ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Урачыстасці, прымеркаваныя да 80-годдзя дзейнасці Бельскага белліцэя адбыліся ў гімнастычнай зале 25 сакавіка — у Дзень Незалежнасці, аб чым гаварылася ў час мерапрыемства.

У ходзе мерапрыемства першым выступіў стараста Славамір Снарскі, паколькі Бельскае стараства курыруе сярэднія школы ў павеце, сярод якіх станоўча вылучаецца Бельскі белліцэй. Расказаў ён пра інвестыцыі ў белліцэі і адзначыў высокі ўзровень навучання ў школе і прыгадаў іншыя поспехі. Дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк, які зараз у водпуску для паратавання здароўя, у час выступлення спаслаўся на мінулае школы і прыгадаў настаўнікаў ліцэя.

— Школа — гэта людзі... Людзі будуць будаваць будучыню школы. Якой яна будзе, будзе залежаць ад школьнай грамадскасці, мясцовай грамадскасці і беларускай меншасці ў Польшчы, — сказаў дырэктар Андрэй Сцепанюк і заявіў што Бельскі белліцэй часам бывае для яго нават першым домам.

Дырэктар Сцепанюк паінфармаваў, што з белліцэем ён звязаны больш чым чвэрць яго гісторыі — як вучань, настаўнік і цягам дваццаці гадоў як дырэктар школы. Гаварыў аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF