Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Як зрабіць, каб нічога не памяняць... ...або ўсе на выбары!

Мікола ВАЎРАНЮК

«Я гарантую ўсебаковае развіццё гміны (горада, павета, ваяводства)! Збудую добры клімат пад інвестыцыі! Зберагу нашу спадчыну! Задбаю пра дзяцей, моладзь і сеніёраў»! — і гэтак далей, і таму падобнае. Абедзвюма рукамі падпісваюся пад гэтымі дэкларацыямі, дадаю сваю фатаграфію, друкую лістоўкі і гайда на раднага, войта, бурмістра ці дэпутата ваяводскага Сейміка. У невялікай гміне не трэба больш за пяцьсот штук, у большых тэрытарыяльных адзінках давядзецца расходаваць крыху граша. Гэта не пытанне. А вось адсутнасць інтэлектуальнай нагрузкі, здольнасці бачыць і разумець сучасны свет, думкі пра будучыню — гэта праблема!

А тым часам сітуацыя ў вёсцы ў адной з гмін г.зв. Усходняй сцяны. Аптычнае валакно (светлавод) праходзіць паўкіламетра далей і фірма, якая магла б пацягнуць адгалінаванне ў бок вёскі не бачыць у тым выгады, бо там амаль адны пенсіянеры. Мабільныя сеткі ледзь-ледзь яе кранаюць, што паказваюць аператары ў сваіх офісах у Беластоку ці Бельску. А той аператар, які ўнаследаваў пасля Польскай тэлекамунікацыі доступ да стацыянарнага тэлефона, можа табе падцягнуць самы слабы кабель, які не дазволіць нармальна працаваць. А ты не пенсіянер і табе той інтэрнэт патрэбны як вада ў жнівеньскую засуху. Едзеш у гміну шукаць паратунку, а ў гміннай управе ніхто тым не займаецца, бо інтэрнэт — справа... прыватных інвестараў. Дзе хтосьці зможа на ім зарабіць, туды дацягне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF