Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Схадзіць на вецер

Міраслаў ГРЫКА

Калі Казюк, герой «Канапелькі» Эдварда Рэдлінскага, пайшоў жніваваць з касой, а не з сярпом, сустрэў бурную рэакцыю суседзяў. Пачалося са спробы прысароміць абэлтуса і скончылася грубай бойкай. Здаецца, дробязь — каса ці серп! Аднак для традыцыйных супольнасцей кансерватыўнасць перад прагрэсам і захаванне спрадвечных звычаяў былі абсалютнай умовай захавання іх згуртаванасці і нават выжывання. Але традыцыя і прагрэс, як заўсёды, апынуліся на раздарожжы. У Таплярах, вёсцы ў рамане Рэдлінскага, яе жыхары старанна аддзялялі прафаннае ад сакральнага. Без непатрэбных спасылак на тое, чаму нешта звычайнае, а што святое, абодва павінны былі быць такімі, якімі былі ў мінулым. Нязменнымі. Касой касілі горшыя пасевы; пэўнай сакралізацыі ў час жніва падвяргаўся серп, які з’яўляецца звычайнай прыладай працы ў агародзе ці полі. Відавочна, што кожная сакральная прастора непаўторная і прастора, акрэсленая гэтай унікальнасцю, заўсёды акрэслена межамі непаўторных і нязменных рытуалаў. Нэндзнае існаванне вёскі, якое ўзгадвае Рэдлінскі, у сувязі з намаганнямі, неабходнымі для арання, сяўбы і заўсёды нявызначанага ўраджаю, было крыніцай рытуалізацыі жніва. Гэта было звязана з актам заклінання. Любое адхіленне ад адпаведных ім паводзін магло прывесці да голаду. Казюк адным ударам касы паклаў на зямлю ўсе рытуалы. Замахнуўся на святасць жніва. Дык таплярская вёска такая была. І яна ўжо ніколі не магла быць такой пасля такога бунтарскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF