Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Насустрач футбольнаму Еўра

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні вызначыліся апошнія тры ўдзельнікі фінальнай часткі футбольнага чэмпіянату Еўропы. Уладальнікамі білетаў на кантынентальнае першынства сталі каманды Украіны, Грузіі і Польшчы. Асабліва цешыліся ў маленькай, але ганаровай краіне Сакартвэла, таму што яшчэ ніколі грузіны не прабіваліся скрозь сіта жорсткай кваліфікацыі на такія топ-турніры. Пасля выйгрышу тбіліскім «Дынамам» у далёкім 1981 годзе еўрапейскага Кубка кубкаў, гэта найвялікшы поспех грузінскага футбола.

Мяркую, што ў гэты дзень выяўлення апошніх фіналістаў чэмпіянату, радаваліся і ў Германіі — гаспадары і арганізатары еўрапейскага форуму. З тае прычыны, што, каб Грузія саступіла Грэцыі, то нас чакаў бы ў Дортмундзе паядынак падвышанай рызыкі: Турцыя — Грэцыя. Напомню тут, што асноўная стадыя турніру пройдзе летам: з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Неабыякавымі былі і ў іншых еўрапейскіх краінах — адны чакалі сваіх апошніх супернікаў па групах, іншыя — як расейцы, выхад у фінальную частку адразу трох суседзяў успрынялі пераважна са звыклай нянавісцю. Беларусам заставалася зайздросціць і выбіраць свае сімпатыі. Як звычайна мы чужыя на гэтым свяце жыцця, а беларускі спорт працягвае няўхільна дэградаваць амаль ва ўсіх гульнёвых відах спорту.

Футбольныя чэмпіянаты кантынента зараджаліся на пачатку 1960-ых гадоў у выглядзе Кубкаў Еўропы, у якіх тады яшчэ не бралі ўдзелу многія мацнейшыя зборныя. Можна лічыць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF