Ніва № 14 (3543), 7 красавіка 2024 г.

Сусветны канцэрт з БНР

Ганна КАНДРАЦЮК

Не памятаю, каб у нас раней так цікавіліся беларускім канцэртам з нагоды 25 Сакавіка. У пошуках запрашэнняў людзі званілі па ўсіх беларускіх установах, нават у БГКТ.

І што цікава, больш чым медыйны шум, тут спрацаваў вусны, раздзьмуханы ў спадзяванні, пераказ. Прылёт спевака Іллі Сільчукова з Бостана параўноўвалі да гістарычнага турнэ Міхася Забэйды-Суміцкага, які, выступаючы ў беластоцкай глыбінцы, разбудзіў такі энтузіязм, што публіка даслоўна насіла яго на руках.

Сімфанічны канцэрт з нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння БНР, які адбыўся 25 сакавіка г.г. у Беластоцкай оперы і філармоніі, пяройдзе ў гісторыю не толькі як музычная падзея. У гэты дзень збыліся намаганні і мары соцень патрыётаў. Разам з канцэртам ажыццявіўся першы праект Цэнтра беларускай культуры. Прафесар Алег Латышонак, бацька ідэі стварэння Цэнтра, не хаваў узрушэння:

— Нашы мары збыліся, мы ад заўсёды марылі пра сімфанічны канцэрт!

Не падвёў спадзяванняў барытон Ілля Сільчукоў. Славуты спявак з ходу падарваў публіку цудоўным выкананнем каваціна Фігара з оперы «Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні. І ўжо ў пачатку канцэрта публіка была гатова падняцца з крэслаў і апладзіраваць салісту, беларусу.

А гэта быў толькі пачатак...

* * *

Святкаванне Дня Волі, як кожны год, пачалося з ваяцкага маршу на словы Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». У гэты раз жывы спеў сабранай публікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF